Brutto — Рокі

     Em               C      Em                C
Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту,
 Em             C    H              Am
Верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры,
   Em             C     Em                 C
У магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту,
   Em          C            H              Am
Разбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары.

Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах,
Збіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі,
Кожны вечар гуляюць ад абароны,
Вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі.

           Em      C          H            Am
ПРИПЕВ: Бінтуеш запясці, бяз морфію не засынае Рокі.
      Em               C        H                 Am
        Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.
            Em          C      H           Am
        І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі,
      Em           C       H               Am
        Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.
           Em      C   Em C   Em      C   H Am
        Бінтуеш запясці,   бінтуеш запясці.

Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам,
І падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у Штатах.
Заваліш пару кубінцаў, зробісься мільянэрам –
І ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах.

Зробішся чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі
Здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджанне.
Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў,
Ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжанні.

ПРИПЕВ.

Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі,
Спіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі,
Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі,
I заліваешся ў ложку залатою мадэраю.

ПРИПЕВ.

Brutto - список песен по алфавиту
Brutto - список песен по альбомам
Просмотров: 54